Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 12 чэрвеня


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

У Жэнэве працягваецца канфэрэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы. Беларусь далучылі да так званага “спэцпараграфу” за невыкананьне рэкамэндацыяў для забесьпячэньня правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Гэта ўжо пяты выпадак афіцыйнага папярэджаньня. Рада Эўропы можа скасаваць для Беларусі гандлёвыя прэфэрэнцыі ў гандлі з краінамі Эўразьвязу. Разгляду “беларускага пытаньня” папярэднічаў скандал з подпісамі супраць выключэньня Беларусі з Абагульненай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Падчас сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы былі выкрыты факты падробак у дакумэнтах Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай, якую ачольвае Леанід Козік.

У форумах парталу DeadМороз камэнтуе гэтую навіну так: “У Козіка, відаць, гістэрыка. Яму Лукашэнка сказаў: «Круціся як хочаш, але льготы павінны быць”. Вось ён і круціўся: спачатку подпісы зьбіраў, потым падрабляў, нарэшце наогул у стылі БТ: «Вакол урагі, Расея прадалася Захаду, брацкія народы бла-бла-бла...» Чакаем публічнай поркі і вызваленьня ад пасады».

Тут жа, на , зьмешчана вялікае інтэрвію з акторам і музыкам Аляксеем Шадзьком, які, гаворачы пра сучасную музычную рэальнасьць краіны, адзначае: “Здаецца, што нашае квітненьне нам навязываюць. Таму як надта ж часта пра гэта гавораць. Уявіце сабе праект «За квітнеючую Бэльгію!» Але там ня трэба нікому нічога «ўдуваць». Там яны і так квітнеюць. Яны гэта адчуваюць, прачынаючыся і выходзячы на вуліцу. А тут — не пасьпеў прачнуцца, як табе нагадваюць пра тое, што ты «шчасьлівы». Падазрона, нешта тут ня так».

Кірыян Нарнійскі ва ўласным занатаваў: «Беларускія пратэстанты плянуюць 15-17 чэрвеня правесьці трохдзённы пост на знак пратэсту супраць дзейнага заканадаўства ў галіне свабоды сумленьня й вераспавяданьня... Я буду пасьціцца. І на малітву прыду. Падтрымай, хрысьціян, сваёй малітвай!» Нехта honestas адгукнулася наступным чынам: “Вось чэсна, нягледзячы на нашыя рознагалосьсі — дапамагай Вам Бог!» desancho: “Людзі зь верай і моцным духам нязручныя для ўлады, гэта зразумела, іх у першую чаргу душаць”.

Жывы журнал . Яна дзеліцца ўражаньнямі ад паездкі ў Кіеў: “Пацешыла тое, як там «дрэнна жывуць». Асаблiва дрэнна жыве знаёмы майго бацькi, у якога 2 квартэры ў Кiеве, а пад''ехаў ён да нас на новым аўтамабiлі, i напэўна, хвiлiн 15 распавядаў пра тое, як дрэнна і жахлiва цяпер у iх, і як добра ў Беларусi, якi добры Аляксандар Першы…»

Інфармацыйны праект паведамляе: “Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаваньні ў навучальным 2007 2008 г.г. у шэрагу гарадзкіх школ першых клясаў зь беларускай мовай навучаньня. Беларускія клясы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні”.

Сёньня ў сеціве зьявіўся новы сайт . Прыемна адзначыць, што аўтар – наш калега Севярын Квяткоўскі, вядомы ў Інтэрнэце пад мянушкай abrykos. Ягоны сайт анансуе выданьне кніжкі “Фрашкі да пляшкі” — зборніку займальных гісторый і анэкдотаў пра вядомых у Беларусі людзей, а таксама праект “Народныя фрашкі — супольны альбом”, які аўтар цяпер разьвівае ва ўласным блогу abrykos.livejournal.com. Кніга мае ўбачыць сьвет літаральна на днях.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG