Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісткі патрабуюць спыніць перасьлед сям’і К.Шацікавай


Радыё Свабода Група беларускіх жанчынаў выступіла з адмысловай заявай у падтрымку грамадзкай актывісткі Крысьціны Шацікавай. Маці палітвязьняў, былыя палітвязьні, вядомыя грамадзкія актывісткі запатрабавалі, каб магілёўскія ўлады спынілі перасьлед сям’і Шацікавай.

Свой зварот жанчыны накіравалі ў камісію ў справах непаўналетніх Кастрычніцкага раёну Магілёва, дзе павінна разглядацца справа Крысьціны Шацікавай.

Пад зваротам свае подпісы паставілі Тацяна Севярынец, Іна Кулей, Людміла Гразнова, Тацяна Ваніна, Ірына Лаўроўская, Галіна Сіўчык, Тацяна Касьпяровіч, Яўгенія Астрэйка, Марыя Фінькевіч, Вольга Дашкевіч, Сьвятлана Завадзкая, Тацяна Клімава, Валянціна Трыгубовіч, Ала Кароль, Эла Гарэцкая, Эніра Браніцкая, Алена Танкачова.

Нагадаем, камісія ў справах непаўналетніх Кастрычніцкага раёну Магілёва лічыць, што Крысьціна Шацікава не выконвае сваіх абавязкаў як маці. Справу ў камісіі непаўналетніх ініцыявала Кастрычніцкая ўправа ўнутраных справаў Магілёва.

5 чэрвеня, падчас азнаямленьня з матэрыяламі справы, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Натальля Халецкая чарговы раз нагадала актывістцы пра дэкрэт №18, які прадугледжвае пазбаўленьне бацькоўскіх правоў.

• Суд над Крысьцінай Шацікавай працягнецца 14 чэрвеня, 09.06.2007 • К.Шацікава: Майго сына ўзялі за твар і кінулі ў машыну , 06.06.2007
XS
SM
MD
LG