Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска загінула ў Японіі


Радыё Свабода Грамадзянка Беларусі Ала Бандарэнка сёньня ўпала з 8-га паверху жылога дома на тэрыторыі гандлёвага прадстаўніцтва Расеі ў Токіё. Яе адвезьлі на “хуткай” у шпіталь, дзе дактары канстатавалі сьмерць.

Крыніцы ў расейскім гандлёвым прадстаўніцтве кажуць, што выпадкова выпасьці з акна ці балькона гэтага будынку немагчыма. Такім чынам магчымыя вэрсіі – самазабойства ці забойства. Японская паліцыя вядзе дасьледваньне.

Ала Бандарэнка 10 апошніх гадоў жыла ў Японіі разам з мужам, які займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, працуючы на кантракте. Яны здымалі кватэру ў адным з будынкаў расейскага гандлёвага прадстаўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG