Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Старанна заблытваецца цяпер і элемэнтарны сэнс Незалежнасьці …” </B>


Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Мабыць, зь біблейскіх часоў вядома, што галоўныя ісьціны людзкога існаваньня простыя і зразумелыя, як хлеб і вада, жыцьцё і сьмерць. Гэта кніжнікі і фарысэі прывыклі ўскладняць і заблытваць іх дзеля сваёй карысьці. Старанна заблытваецца цяпер і элемэнтарны сэнс сувэрэннасьці і Незалежнасьці. Нядаўнія памкненьні нацый і народаў да вызваленьня ад шматгадовай імпэрскай залежнасьці адбылося не з прычыны якога-небудзь недагляду ці чыёй злой волі, як гэта нам тлумачаць імпэрскія апалягеты, а на падставе сумнага, шматвяковага вопыту паднявольнага існаваньня ў складзе вядомай імпэрыі”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG