Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б. Нямцоў: Прысьпешваньне незалежнасьці Косава – памылка Буша


Радыё Свабода Такое меркаваньне выказаў вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў, выступаючы на вячэры, наладжанай кіраўніцтвам Радыё Свабода Радыё Свабодная Эўропа.

Нямцоў: “Я ня ведаю, чаму ваш прэзыдэнт вырашыў прысьпешыць працэс атрыманьня Косавам незалежнасьці. Я ня думаю, што Косава ёсьць рэальнай праблемай Амэрыкі. Косава – гэта праблема Эўропы.

Днямі Пуцін падчас размовы з Саакашвілі ў Санкт-Пецярбургу спытаўся ў грузінскага прэзыдэнта, ці падтрымлівае той пазыцыю Расеі па Косаве. І што адказаў Саакашвілі? Зразумела, так.

Калі ЗША будуць ціснуць, каб рэалізаваць плян Ахцісаары адносна Косава, я лічу, што гэта будзе вялікай памылкай Буша. Пуцін будзе выкарыстоўваць гэтую памылку для падтрымкі сэпаратыстаў у краінах вакол Расеі. У першую чаргу ў Грузіі. Ён неадкладна арганізуе рэфэрэндумы ў Абхазіі і ў Паўдзённай Асэтыі. І яны дадуць 90% падтрымкі незалежнасьці ад Грузіі на самым сумленным рэфэрэндуме. Пасьля гэтага Пуцін зробіць тое самае і атрымае такую самую велізарную падтрымку ў Прыднястроўі.

І што Злучаныя Штаты змогуць адказаць на гэта? Гэта ж сытуацыя абсалютна аналягічная косаўскай. Некаторыя кажуць, што Пуцін перасьцерагаецца косаўскага прэцэдэнту для Чачні. Але гэта ня так. Чачня перастала быць міжнароднай праблемай. У Чачні паставілі крымінальнага тыпа - Кадырава, які кантралюе сытуацыю. Рэфэрэндум паказаў, што чачэнцы хочуць быць з Расеяй назаўжды. Пуцін даў у Чачню вялікія грошы. Захад не цікавіцца Чачнёй, бо мае шмат іншых праблемаў.

Я мяркую, што ў выпадку , калі Косава стане незалежным, Пуцін атрымае велізарныя магчымасьці падтрымкі сэпаратыстаў – найперш у Грузіі, але і ў іншых краінах постсавецкай прасторы”.
XS
SM
MD
LG