Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія актывісты рыхтуюць месячнік пратэсту супраць скасаваньня льготаў


Радыё Свабода Сёньня група грамадзкіх актывістаў падала ў Наваполацкі гарвыканкам заяўку на правядзеньне месячніку пратэсту. Яны выступаюць супраць скасаваньня сацыяльных ільготаў.

Актывісты плянуюць ладзіць штодзённае пікетаваньне з 27 чэрвеня да 27 ліпеня ля гарадзкога Палацу культуры.

У межах пратэставай акцыі плянуецца таксама выданьне тыднёвага бюлетэню аб праблемах, зьвязаных зь ліквідацыяй льготаў.

Паводле сьведчаньня аднаго з падавальнікаў заяўкі Валера Шаўчэнкі, на такі крок грамадзкіх актывістаў паклікалі шматлікія звароты навапалачанаў.
XS
SM
MD
LG