Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыні Палітрады сустрэнуцца з літоўскімі дэпутатамі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня а 14-й гадзіне сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэнуцца ў Вільні з групай дэпутатаў літоўскага парлямэнту. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Сяргей Калякін, які з’яўляецца адным з чатырох сустаршыняў Палітрады.

Ён сказаў, што лідэры апазыцыі хочуць распавесьці парлямэнтарам суседняй краіны пра цяперашняе палітычнае ды эканамічнае становішча ў Беларусі.

А заўтра ў Вільні пачынаецца двухдзённая канфэрэнцыя “Рэалізацыя стратэгіі аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая была прынятая на Кангрэсе дэмсілаў”.

• Чаму апазыцыя зноў зьбіраецца за межамі Беларусі?, 12.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG