Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Калі ёсьць у галаве, дык напішацца дзе хочаш …” </B>


Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“...Люблю ручку, каб яна была з тонкай лініяй, і пераважна або сіняя, або чорная. Ну магу пісаць і алоўкам... Па-сутнасьці, няважна. Вось некалі я ўжо гаварыў, Валодзя Караткевіч у гэтым сэнсе меў адно патрабаваньне – добрая папера, ну і чыстая кашуля, ён так казаў. Добрая папера мне таксама падабаецца... Хаця ўсё жыцьцё ў нас жа яе не было, цяпер дык зьявілася такая папера, а то ўсё была газэтная. Ну а ўвогуле – ня ў тым справа: калі ёсьць у галаве, дык напішацца дзе хочаш, нават на цыгарэтным пачку..."

Аўдыё (поўны тэкст):



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG