Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб …” </B>


Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень –месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, а ўвогуле, я так лічу, і народ, страціў свабоду. Гэта, канешне, для майго пакаленьня было на пачатку 30-х гадоў. Суцэльная калектывізацыя краіны... Ня толькі свабода, але было страчана і ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася, увогуле, клясычная зьява – зьнікла свабода і, як вынік таго, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым, ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды і хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра "новую клясавую свабоду", якой яны ў 17-м годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, было мана, і яны ведалі тое. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе, бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду, а можа, і за хлеб таксама”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG