Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: рэдактарам абласной газэты прызначылі “выкрывальніка” апазыцыі


Радыё Свабода Галоўным рэдактарам газэты “Заря”, заснавальнікам якой ёсьць Берасьцейскі аблвыканкам, прызначаны Аляксандар Іваноў.

Спадар Іваноў у свой час працаваў у гэтай газэце як уласны карэспандэнт у Бярозе.

У апошнія гады ён займаў пасаду рэдактара бярозаўскай раённай газэты “Маяк” і атрымаў вядомасьць як аўтар артыкулаў, якія рэгулярна зьяўляліся ў часе апошніх выбарчых кампаніяў і “выкрывалі” дзейнасьць мясцовай апазыцыі.

Асаблівую ўвагу Аляксандар Іваноў надаваў у рэдагаванай ім раённай газэце асьвятленьню “дэструктыўнай” дзейнасьці гарадзкога савету дэпутатаў у Белаазёрску — у той час большасьць складалася з актывістаў дэмакратычных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG