Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У безалкагольных кафэ і барах можна цікава, весела адпачыць з сябрамі”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 11 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Звязда”, год 1937. Газэта паведамляе: “Учора вечарам дэлегаты ХVI з’езда комуністычнай партыі (большэвікоў) Беларусі прысутнічалі на пастаноўцы оперы італьянскага кампазітара Д.Пучыні “Флорыя Тоска” ў Беларускім Дзяржаўным тэатры оперы і балета. Напісаная яшчэ ў 1900 годзе, опера не згубіла сваёй музыкальнай каштоўнасці і ня дрэнна прагучэла на беларускай мове ў нашым Тэатры оперы і балета. Дэлегаты з’езда засталіся задаволенымі работаю тэатра па скарыстанню класічнай спадчыны і апладысментамі віталі лепшых акцёраў”.

Тая ж “Звязда” ў 1947 годзе друкуе Ўказ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб адказнасці за разглашэнне дзяржаўнай тайны і за страту дакументаў, змяшчаючых дзяржаўную тайну”: “6. Заяўка або перадача за граніцу вынаходстваў, адкрыццяў і тэхнічных удасканаленняў, складаючых дзяржаўную тайну, зробленых у межах СССР, а таксама зробленых за граніцай грамадзянамі СССР, камандыраванымі дзяржавай, калі гэтыя злачынствы не могуць быць кваліфікаваны як здрада Радзіме або шпіянаж, — караецца зняволеннем у папраўча-працоўны лагер на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці год”.

“Вячэрні Мінск” у 1987 годзе знаёміць з такой рэклямай: “У безалкагольных кафэ і барах можна цікава, весела адпачыць з сябрамі, з якімі аб’ядноўвае праца ці вучоба, агульныя інтарэсы; пазнаёміцца з равеснікамі. І тады стане шырэй кола сяброў. Кафэ “Марожанае” (вул. Прытыцкага, 42). Тут вас пачастуюць марожаным “Грыльяжнае” і фірменным напіткам “Сонейка”, пададуць розныя сокі і кампоты, жэле, самбук, мус...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG