Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Нямцоў: "Мару прыехаць у дэмакратычную свабодную Беларусь"


Радыё Свабода Сёньня на вэбсайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з расейскім палітыкам Барысам Нямцовым. Чытайце ягоныя адказы на вашы пытаньні на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Барыс Нямцоў нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 г. Па адукацыі радыёфізык, кандыдат навук. У палітыцы з 1990 году – быў абраны нароным дэпутатам РСФСР, быў губэрнатарам Ніжагародскай вобласьці, міністрам паліва і энэргетыкі, віцэ-прэм''ерам Расеі. Разглядаўся ў якасьці аднаго зь пераемнікаў Б.Ельцына на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Быў лідэрам расейскага Саюзу правых сілаў, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. У 2004 годзе разам з віцэ-спікерам Дзярждумы Расеі Ірынай Хакамадай быў дэпартаваны з Беларусі. Сузаснавальнік Камітэту “2008: свабодны выбар”.

З інтэрвію Барыса Нямцова:

“Над Расеяй вісіць нафтавы праклён.. Я заняты працэсам аб’яднаньня дэмакратаў, рэагую на вострыя праблемы – фашызм, ксэнафобію. Калі ў краіне гэтулькі грошаў і яна знаходзіцца ў нафтавым апьяненьні, свабода і незалежнасьць нікому не патрэбныя. Усіх цікавіць глямур….

Алігархі – гэта людзі, якія валодаюць фінансавай, інфармацыйнай і палітычнай уладай. Алігархі ня зьніклі: у нас чэкісты зрабіліся алігархамі. У нас была прыватная алігархія, зрабілася чэкісцкая. Пад размовы пра дзяржаўнае рэгуляваньне і нацыяналізацыю яны кіруюць гіганцкімі манаполіямі гэтак, як пажадаюць. Гэта значна горш для эканомікі”.
XS
SM
MD
LG