Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўроцлаве завяршыўся Фэстываль беларускай культуры


Аляксей Дзікавіцкі, Уроцлаў Паэзія, клясычная музыка, дакумэнтальны фільм і музыка беларускіх кампазытараў мінулага стагодзьдзя, – так выглядала праграма двух апошніх дзён уроцлаўскага Фэстывалю.

У адной з кавярняў у старым горадзе невялікая заля спатканьняў запоўненая цалкам – Андрэй Хадановіч і прафэсар Адам Паморскі прадстаўляць выдадзеную напарэдадні ва Ўроцлаве дзьвюхмоўную кніжку анталёгія маладой беларускай паэзіі.

Уроцлаў, 10.06.2007. Хадановіч і Паморскі прадстаўляюць кнігу беларускай паэзіі А. Хадановіч і А. Паморскі прадстаўляюць анталёгію маладой беларускай паэзіі

Жвір нам у вочы, пясок пад калені, каб не казалі.... Piach w nasze oczy, cały Synaj piasku, żeby nie powiedzieli...

"Калі я чытаю вершы, дык заўсёды гляджу людзям у вочы. Калі яны не разумець маіх вершаў, дык спыняюся. Тут я прачытаў адзін верш – водгук ёсьць, усьміхацца людзі...Таму я дазволіў сабе два вершы запар без перакладу прачытаць”,– кажа паэт Глеб Лабадзенка.

Пасьпяхова прайшлі таксама канцэрт барда Тацяны Беланогай і два канцэрты менскага аркестра салістаў “Клясык-авангард”, які выконваў музыку вядомых кампазытараў, што тварылі ў Беларусі ў сярэднявеччы, а на закрыцьцё фэстывалю пазнаёмілі слухачоў з беларускай музыкай ХХ стагодзьдзя.

Уроцлаў, 10.06.2007. Выступ аркестра “Клясык-авангард Выступ аркестра салістаў “Клясык-авангард" ва Ўроцлаве

“Культура мае шмат абліччаў, таму мы намагаемся кожным разам так зьмяніць праграму фэстывалю, каб паказаць нешта іншае. Сёлета, напрыклад, няма фолк-музыкі беларускай, затое ёсьць паэзія, шмат клясычнай музыкі, чаго не было летась”,– сказаў Анджэй Дамброўскі, дырэктар Калегіюму усходняй Эўропы, які арганізаваў чацьверты Фэстываль беларускай культуры ва Ўроцлаве.

Хутка Калегіюм пачне працаваць над падтрыхтоўкай чарговага, ужо пятага фэстывалю. Уроцлаў, 10.06.2007. Рэкляма фэстывалю беларускай культуры. Рэкляма фэстывалю беларускай культуры ва Ўроцлаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG