Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прастора сьвятла і свабоды пашыраецца з кожным атрыманым здымкам


Валеры Дранчук, Менск З аглядам трэцяга фотатыдня вядучы Валер Дранчук 31 траўня – 06 чэрвеня

Вітаю! Спачатку, як заўсёды, назаву нашых аўтараў, удзельнікаў конкурснага тыдня Свабоды.

Кастусь Тыртычны з Магілеву Уладзімер Людміла Вітушкава Zorna Аляксей з Валожыншчыны Слава Паўлюк Міцкевіч з Гомля Алеся зь Менску Сяргей Марозаў з Гародні Cimoh Сямён Печанко Рэнэсанс Юры Калбасіч з Глыбокага InSomnia з Кобрыні Сяржук Гудзілін з Жодзіна Аксана Лунінец Арсень Пахомаў Антон Якутовіч Аляксей Оргіш Зьнічка

Сёньняшнія рубрыкі:

Агляд фатаскрыні (35 здымкаў) Мая Беларусь вачыма замежнікаў (8 здымкаў) Самы дыскусійны здымак Актуальныя пажаданьні Ліставаньне Прапанова ад вядучага Як атрымаць прыз? Тэкст (гісторыя адной вышыванкі)




АГЛЯД ФАТАСКРЫНІ

Блакітныя коні заміж васількоў

У палёх зацьвілі васількі, і я, прызнацца, зь першага дня тыдня чакаў сюжэта на матыў чароўнай краскі. Чаканьні мае ня спраўдзіліся, аднак не былі і цалкам дарэмныя. Зьявіліся блакітна-сінія коні. Ад Алесі. Зь ейнай калекцыі выбраў таксама два азёрныя краявіды, поўныя валошкавага люмэну.

(с) Алеся. Нябёсныя коні – як мроя, як цуд. Браслаўшчына

(с) Алеся. На Браслаўскіх азёрах

(с) Алеся. На Браслаўскіх азёрах

Вельмі блізкія па адчуваньнях матывы чытаем у малявідных адбітках Сержука Гудзіліна з Жодзіна , Юр’я Калбасіча з Глыбокага, InSomnia з Кобрыні, Кастуся Тыртычнага з Магілеву (якая адметная па шырыні геаграфія!). Кожны зь іх спыніў імгненьне адвечнай гармоніі і асабістага захапленьня. Радасьць напаўняе і нас, калі гэта бачым.

(с) Сяржук Гудзілін. Боскае сьвятло. Царква пад Жодзіна

(с) Юры Калбасіч. Вясёлка над возерам Кагальнае ў Глыбокім

Біясьферная глыбіня азёрнага краявіду спалучаная зь вясёлкавай радасьцю на другім здымку Юр’я.

(с) Юры Калбасіч. Муры кармелітаў. Вясёлка.

Даведка аўтара: на здымку Сабор Ражаства Прасьвятой Багародзіцы (былы кляштар кармэлітаў босых) у Глыбокім, адзін з першых храмаў у стылі віленскага барока на тэрыторыі Беларусі.

Ад Антона Якутовіча маем два адбіткі зь ягонага нядаўняга наведаньня “жамчужыны Палесься – горада Пінска”. “Цікавы горад, -- дадае Антон. – З багатай гісторыяй і спакойным, не сталічным побытам”. Цікавае назіраньне, дадам і я. А яшчэ – на здымку прыгожы відок нашай Бацькаўшчыны, празрыстыя акварэльныя фарбы, добрае сьвятло. Міжволі захацелася ў Пінск.

(с) Антон Якутовіч. На паверсе культаў. Пінск, Усьпенскі касьцёл.

(с) Антон Якутовіч. Набярэжная у Пінску.

Два здымкі ад Кастуся Тыртычнага. Пра першы ён дае поўныя зьвесткі, а пра другі кажа: “Царква, а якая – ня памятаю”. Такой бяды, Кастусь, сітуацыя неяк ураўнаважваецца. Сюжэты, наогул, цікавыя. Зьнятыя з душой і добрым густам. Удала скадраваныя і прыцягальныя сьвятлом. А тое, што “зьнятыя на плёнку”, няхай Вас моцна не хвалюе – па якасьці Вы дабіраеце.

(с) Кастусь Тыртычны. Адлюстраваньне. Бялыніцкі раён, рака Друць.

(с) Кастусь Тыртычны. Каля падножжа храма.

InSomnia, пераможца мінулага тыдня (“Вокны Горадні”), запрашае на казачны бераг Віліі. Гэты здымак, як падае аўтарка, -- вынік нядаўняй пешай вандроўкі Крэва – Гальшаны.

(с) InSomnia. Рака Вілія каля вёскі Залессе (рэзідэнцыя Агінскага, так званыя “Паўночныя Афіны”)

“Трохі хвалююся, -- напісаў нам аўтар наступнага здымка, -- бо, падаецца, асабліва ніякай інфармацыі мой твор не нясе, апроч, хіба, эстэтычнай. Але гэта таксама кавалачак маёй Радзімы, і я хачу, каб яго ўбачылі. Гледзячы ў задуменьні на хвалі, можна шмат чаго перадумаць і ў рэшце рэшт зьмяніць у жыцьці...” Ваша ўвага цікавая, Аляксей. Здымайце і зьмястоўнае, і эстэтычнае, і экалагічна чыстае. Удачы!

(с) Аляксей Оргіш. На Воўчкавіцкім вадасховішчы пад Менскам

Выдатны выбар “зьмястоўна-эстэтычнай” прасторы на здымках Аляксея з Валожыншчыны. Аўтар дакладна трапляе ў кантэкст конкурсу і падае надзеі на посьпех. Ягоны выбар дапаўняюць Cimoh Cymus краявідамі з гістарычных мясьцінаў і Аксана Лунінец – дасьціпны партрэт музыкі. Надзвычай удалы дэбют у аўтара “Залатой раніцы” і “Дзяўчынкі з залатымі коскамі” Уладзімера.

(с) Аляксей. Брукаванка ў вёсцы Крывічы Валожынскага раёна

(с) Аляксей. Крыж ля крыніцы. Вёска Страплеўцы, таксама Валожыншчына

(с) Cimoh Cymus. Крэўскі замак. Смургонскі раён Гарадзенскай вобласьці.

(с) Cimoh Cymus. Помнік Кірылу Тураўскаму ў Тураве. Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласьці.

(с) Аксана Лунінец. Размова з Богам. Крэва.

(с) Аксана Лунінец. Беларускі(ая) музыка. Яраш Малішэўскі каля вёскі Дуды. Іўеўскі раён, Гарадзеншчына.

(с) Уладзімер. Дзяўчынкі – залатыя коскі. На сьвяце горада, Менск.

(с) Уладзімер. Залатая раніца. Гарадзеншчына.

У леце -- як у карэце. Але з роварам

(с) Сямён Печанко. Дзед з роварам. Карэліцкі раён, в. Краснае, Гарадзеншчына

(с) Сяргей Марозаў. Вела-экстрым па-гарадзенску.

(с) Юры Калбасіч. Эўропа блізка. У Глыбокім

(с) Сямён Печанко. Аграгарадок і бэз. Карэліцкі раён, в. Краснае, Гарадзеншчына

(с) Паўлюк Міцкевіч. Замалёўка з натуры.

“Мая Беларусь... – піша Паўлюк. – Яна спакойная, непрадказальная, багатая і жартаўлівая. Але галоўнае, што яна – мая!”

(с) Рэнэсанс. Бэтон і кветка. (Геаграфія не пазначана)

Да назвы аўтар дадае: “Усё будзе добра, дзень прыйдзе новы”.

(с) zorna. Сьветлай хвілінай. Гародня

(с) Уладзімер. Пакінутае жыцьцё. Вёска Красны двор, Лагойшчына

(с) Slava. Бясплатныя паслугі. Чытай пункт трэці...

Разбурэньне Прасторы. Арсень Пахомаў на барыкадах

(с) Арсень Пахомаў. Флігель. Гародня, Горкага,2

(с) Арсень Пахомаў. Флігель. Гародня, Горкага,2

(с) Арсень Пахомаў. Флігель. Гародня, Горкага,2

(с) Арсень Пахомаў. Разам выратуем Гародню!

ЗДЫМАК ТЫДНЯ

Гэты раз “здымак тыдня” падзяляюць два аўтары – Юры Калбасіч з Глыбокага (здымкі “Вясёлка над возерам” і “Муры кармелітаў. Вясёлка”, глядзі вышэй) і Сяржук Гудзілін з Жодзіна (здымак “Боскае сьвятло”, гл. вышэй, і “Мой брук Свабоды”). У здымках – беларуская прастора і беларускае сьвятло. Віншую аўтараў.

(с) Сяржук Гудзілін. Мой брук Свабоды

Вышыванка ад Людмілы Вітушкавай (асаблівы прыз)

(с) Людміла Вітушкава. Фотарэпрадукцыя. Вышыванка “Поўнач”

Спадарыня Людміла падае гісторыю вышыванкі, якую можна прачытаць у адмысловай рубрыцы “Тэкст”. Рарытэт-вышыванка (38 Х28) выкананы вязьнем сталінскіх лягероў дыплямаваным юрыстам Зояй Аляксандраўнай Каўшанкай (1911 – 1994). Матэр’ял: аснова – паркаль, ніткі – баваўняныя. Час выкананьня --50 гады ХХ стагодзьдзя. Месца выкананьня – лягер Інта, поўнач Расеі.

Прыміце ўдзячнасьць і віншаваньне, Людміла.

“Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня...” (Трэці прыз)

Паэтычныя радкі Максіма Багдановіча быццам гучаць у працах Уладзімера “Залатая раніца” і “Дзяўчынкі – залатыя коскі”, гл. вышэй. На здымках – яркая сьвяточная гама, мажорна-сімвалічны рытм новага дня, у якім надзіва супадаюць дзьве ўсьмешкі – прыроды і чалавека. Мае віншаваньні!

МАЯ БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА ЗАМЕЖНІКАЎ

Зьнічка, аўтарка першага тыдня, даслала галерэю адбіткаў, якія трапілі ёй ад замежных турыстаў (на жаль, застаецца тайніцай, якой краіны і ці адной). Яна слушна піша:

“Унікальнасьць гэтых здымкаў у тым, што яны зробленыя не беларусамі. На іх мы бачым тое, што падаецца звычайным для нас, але ў першую чаргу кідаецца ў вока замежніку, і ён складае з гэтага ўражаньне пра нас і нашу краіну. Я, вядома, не зьбіраюся выстаўляць гэтыя здымкі на конкурс ад свайго імя, на тое будуць свае адбіткі, - але пакінуць іх неапублікаванымі таксама як быццам ня маю права, бо разумею, што ты адзіны беларус, які імі валодае. Здымкі можна выкарыстоўваць не ў камерцыйных мэтах “.

Дзякуй, Зьнічка. Ваш ліст – добры прыклад неабыякавасьці. Вы зрабілі неблагі падарунак аудыторыі нашага конкурсу і тым самым прыдбалі сабе вагі. Залічыцца!

Ставім здымкі пад загалоўкам (глядзіце вышэй), які можа стаць і нашай сталай рубрыкай (надалей: тым, хто дашле, гарантуецца статус удзельнікаў у выпадку, калі адбіткі будуць выстаўленыя на сайт).

Кветкі пад колер сьцягоў

Божыя кароўкі

Човен

З дровамі

У палескай глушы

Вуліца, ліхтар, Чарнобыль

Куток жытла. Чарнобыль-2

Сонечны зайчык, злоўлены ў прыбіральні

Ці не самы дыскусійны здымак за ўсе тры тыдні. Ён зь ліку папярэдніх, так бы мовіць, уражлівых “люменісцэнцый”, дасланых Зьнічкай, аднак я вылучаю яго асобку, бо да апошняга вагаўся: ставіць або ня ставіць. У рэшце рэшт вырашыў ставіць і ставіць адназначна. Дзесьці, магчыма, саступаючы “прынцыпам” перад аб’ектыўнай рэальнасьцю: фатаграфія рэч непахісна дэмакратычная. Аднак прадмет дыскусіі тут ёсьць, і я з удзячнасьцю прыму любое меркаваньне з боку аудыторыі. Трэба зразумець, чаму замежны турыст зрабіў гэты кадр. Думаю, зусім не абавязкова таму, што Беларусь – “апошняя дыктатура Эўропы” ці краіна сацыяльнай ды культурнай занядбанасьці (хоць цалкам не выключаю і гэта), а хутчэй як пэўную экзотыку з сонечным свавольствам, магчыма, як “прыкол” для сяброў, як трафей зь беларускіх джунгляў у цэнтры Эўропы, дзе – і тут я сабе не пярэчу – былыя кляштарныя муры прадаюцца пад боўлінгі, дзе прэзыдэнт будуе лядовыя палацы і няўгодных саджае ў турмы. Такая знаходка надзвычай арганічная для замежнага турыста, які прыехаў бліжэй разгледзець Беларусь. І за гэта я не папракну аўтара здымка, больш за тое – аддам належнае за ягоную ўдачу.

Сонечны зайчык, злоўлены ў прыбіральні

АКТУАЛЬНЫЯ ПАЖАДАНЬНІ

Лічбавае фота дае бязьмежныя магчымасьці для адлюстраваньня дробнага сьвету. Дно рэк і азёраў, карункі дзікай флоры, жыцьцё мікрафаўны – усё, што насычае наш краявід. І гэта першае, што прыходзіць на думку. Азёрныя плёсы – гэта і прыгожа, і асалодна, аднак імі не абмяжоўваецца прастора сьвятла.

Застаюцца незаўважанымі прапановы зьвярнуцца да сямейных архіваў. Перагледзьце бабулін куфэрак, дзядуляў вярстак, гарышчы вясковых атулкаў – і з’явіцца безьліч падставаў рэпрадукаваць рарытэты, як гэта першай (і вельмі адказна) зрабіла сёньня Людміла Вітушкава.

Наперадзе Купальле. Хацелася б атрымаць што-небудзь з вашых фотаархіваў, зьнятае, скажам, паўстагодзьдзя таму, калі сьвет быў трошачкі іншы.

Будзем чакаць.

ПРАПАНОВА ПЕРАМОЖЦАМ

Сябры, прыміце маю эксклюзіўную прапанову. Вашы здымкі, што былі названыя лепшымі, заслугоўваюць большае ўвагі, чым толькі факт прызнаньня. Што Вы самі хацелі б сказаць пра іх? Знайдзіце словы, прыгадайце дэталі, падзяліцеся досьведам. Буду чакаць Вашых міні-эсэ.

ЛІСТАВАНЬНЕ

Алене Сонейка. Вашага котку дамо пры нагодзе.

“Валодзю”. Ранейшай пошты ад Вас ня бачыў.

Дзмітрыю Б-ну. Дасланых сюжэтаў мала, каб зрабіць годны выбар. Здымайце і дасылайце новае.

Тоні. У Вашай калекцыі ёсьць сапраўдныя творы. Сёе-тое ўбачым праз тыдзень.

Сястры Жане. Атрымалі.

Славе. Астатняе таксама маем. Няблага. Пакуль не дасылайце. Зрабіце маленькі перапынак.

Віталю Б. Вашы сюжэты захапляюць. Аднак Вы не пазначылі іх тапаніміку і месцазнаходжаньне (гэта не датычыць нэўтральных сюжэтаў).

Людміле К. Здымкі цяжка суаднесьці з умовамі конкурсу. Чакаем новых.

Яўгену з Рэчыцы. Зімовы сюжэт прапануеце ставіць летам? Мінулагодні травеньскі краявід выглядае надзвычай мінорна і патрабуе адпаведнага каментара. Уважліва прачытайце ўмовы конкурсу, прагледзьце нашы публікацыі. Гэта я параіў бы і многім іншым патэнцыйным удзельнікам конкурсу. Жадаю ўдачы.

ЯК АТРЫМАЦЬ ПРЫЗ

Пераможцаў нашага конкурсу запрашаем на імпрэзу ганараваньня 21 чэрвеня (плянуецца сядзіба Таварыства беларускай мовы, што па вуліцы Румянцава ў Менску). Пра дакладны час паведамім дадаткова і загадзя.

ТЭКСТ

Ja viedaju, jak zrabic pradmiet muzejnym

Pry žadanni, peuna, mozna zrabic liubuju reč muzejnaj. Ad majoj babuli Evy, mnie u spadčynu, zastalasia jejnaja vialikaja, vaunianaja z byjnymi kratkami chustka. Babcia nakryvalasia joj u zimno. Heta rec mnie vielmi darahaja i josc najhalouniejšym ekspanatam majho malienkaha asabistaha muzeju. Ale ja chaču razpaiesci pra inšy muzejny ekspanat. Jaho, biaz pierabolšvannia, mozna nazvac kaštounym dakumientam bielaruskaj historyji.

Z Zojaj Alaksandraunaj Kaušankaj ja paznajomilasia hadou z 18 tamu. Jana vydzialalasia z kampaniji kolišnich vilenčukou svajoj strymanasciu. Raznajomiušysia mnie stala zrazumielaj pryčyna. Za pracu sakratara u Bielaruskim nacyjanalnym kamitecie pani Zoja byla viazniem stalinskich lahierou.

Kali ja pieršy raz pryjšla u chatu Kaušou, na vulicu Lietniuju, maju uvahu pryciahnula vyshytaja „Pahonia“. Jana vykanana šaukovymi nitkami, hladdziu, na hruboj ilnianoj tkaninie. Vyšyvalasia heta u 20 hadach vučanicaj Vilenskaj Bielaruskaj himnazyji Zojaj Kaušankaj. U hetaj pracy josc niejkaja vielicnasc, biezumouna sionnia heta uzo muzejny ekspanat. Ale ja nie budu zaraz apisvac toj tvor, pra jaho uzo pisalasia. Ja raspaviadu pra druhi... Pabačyuchy majo zachaplennie jejnymi tvorami, Zoja Alaksandrauna adnojčy padrychtavala mnie svaje vyšyvanki: survetački, ilnianuju sukniu, paunočny piejzaž.

Vyšyvanka „Pounač“. Ja nie budu silicca uzhadac ab svajich kolišnich pačucciach. Nijakija slovy nia zmohuc apisac bol niavinnych liudziej. Adukavanaj, intelihentnaj moladzi, za liubou da svajoj Radzimy, prymušanych asvoivac čužyja ziemli, vykonvac niepasilnuju pracu. Vykroivac chvilinki volnaha času, kab znajsci niejki zaniatak, jaki dapamahau zastacca čalaviekam, vyžyc. Tajemna pisac vieršy, tajemna pierapisyvacca z siabrami, tajemna malicca, tajemna vyšyvac... Moc hetaj pracy josc u mianie da sionnia. Hetuju vyšyvanku uziac prosta u ruki nie atrymouvajecca. Biaz pierabolšvannia, unutrannaje trymciennie u mianie josc kozny raz. Kozny raz, biaruchy u ruki uzhadvajucca varunki, historyja hetaj pracy.

Vyšyvalasia, tvarylasia heta praca u stalinskich laherach. Miec, a tym bolš trymac pry sabie , iholku licylasia zlačynstvam. Šmony, pieratrusy rečau rabilisia biaz papiaredžvannia. U liuby čas sutak. Za znojdziennyja, zabaronienyja rečy karalisia, u liepšym vypadku, karceram. Tamu iholka, a pasla i vyšyvanka kozny raz staranna chavalisia. Materjalam, nitkami paslužyli staryja nacielnyja liahernyja majki. Razhladajučy fakturu tkaniny ciažka sionnia ujavic praces zdabyčy nitak, rasporvannia. Cianiutkija nitki, tym bolš uzo vynasanaj kašulki. I heta usio treba bylo rabic chavajučysia ad achounikau. Tajemna paroc, tajemna vyšyvac. I nie pry dzionnym sviatle. Jasče bolšamu dzivu daješsia, jak autarcy pracy udalosia pieraniesci na vyshuvanku hammu koleravych adcienniau. Pry pounaj adsutnasci materjalu. Asnovaj pasluzyu taksama kavalačak staroj kašuli z parkalu.

Časam dumaju, a čamu vyšylasia pounač. Čamu nie rodnaja Vilnia, nia našyja dreucy. Hety z paunočny krajavid byu što dnia pierad vačmi Zoji Alaksandrauny? Moža usio prosta tlumačycca adsutnasciu materjalu. Koler kašulau dazvoliu vyshyc tolki pounač. Moža.

Pasla smierci Zoji Alaksandrauny, u 1995 hodzie ladzilasia vystava prysviečanaja Vilenskaj Bilearuskaj Himnazyji. Asobny stend byu prysviečany pani Zoji. Ja sabrala jejnyja vyšyvanki i zaniesla u majsterniu pa rekanstrukcyji ekspanatau pry Litouskim etnahrafičnym muzeji. Supracouniki muzeju stan vyšyvanak acanili stanoučym, pačyscili jich i nie uziaušy hrošaj, za svaje pasluhi, viarnuli nam. Moža historyja žyccia autarki tvorau jich kranula, nie viedaju. Vyšyvankaj „Pounač“ byu zacikaviušysia litouski muzej achviarau gienacydu. Prasili nas addac jim. My nie pahadzilisia. Chaj časova jana budzie u našaj chacie, ale miesca joj u Bielaruskim muzeji.

U dumkach ja zapisyvaju numar hetaj rečy i muzejnyja rehistracyjnyja knihi. Zapauniajecca kartka: vyšyvanka „Pounač“, vykananaja dyplamavanym jurystam Vilenskaha universitetu imia Stefana Batoryja Zojaj Kaušankaj/1911-1994/, pamieram 38 x 28. Technika vyšyvannia -- hladz. Materjal: asnova -- parkal, nitki –bavaunianyja. Stan zachavannia – vydatny. Čas vykanannia – 50 hady 20 stahoddzia. Miesca vykanannia – lahier Inta, pounač Rasieji.

L.Kardzis
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG