Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы Генэральны консул Украіны ў Берасьці


Радыё Свабода, Берасьце На гэтую пасаду, якая была незанятай амаль год, прызначаны Іван Баранчык, які дагэтуль узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва Міністэрства замежных справаў Украіны ў Ужгарадзе.

Іван Баранчык, якому 56 гадоў, нарадзіўся ў Закарпацьці і там пачаў сваю працоўную дзейнасьць. Акрамя сельскагаспадарчага інстытуту, спадар Баранчык скончыў факультэт міжнародных адносінаў Кіеўскага славістычнага ўнівэрсытэту. У 1998 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны, а пасьля заканчэньня паўнамоцтваў перайшоў на працу ў Міністэрства замежных справаў.

У часе першай размовы з журналістамі Іван Баранчык адзначыў, што сярод асноўных пытаньняў Генэральнага консульства – абарона інтарэсаў грамадзянаў Украіны ў Беларусі. У прыватнасьці, паводле украінскага дыплямата, трэба разьвязаць праблему з коштамі на мэдычнае абслугоўваньне для грамадзянаў Украіны, які стала жывуць у Беларусі і зьяўляюцца беларускімі падаткаплатнікамі. Акрамя таго спадар Баранчык заявіў, што будзе дамагацца вяртаньня вывучэньня ўкраінскай мовы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, бо адпаведная спэцыялізацыя ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсітэце была скасаваная.
XS
SM
MD
LG