Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні затрыманыя Ф.Вячорка і С.Сьвідзерскі


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў партыі БНФ Франака Вячорку і Сьцяпана Сьвідзерскага.

У хлопцаў знайшлі налепкі: “Руйнаваць не будаваць”, “Гародню зьнішчаюць, а табе ўсё роўна?», “Губляем старую Гародню”.

Хлопцаў трымаюць у міліцыі Ленінскага раёну Горадні. Іх дапытваюць супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Франак Вячорка паспеў паведаміць “Свабодзе”, што міліцыянты казалі яму, што на хлопцаў складуць пратаколы і перададуць іх для разгляду ў суд.

У Горадні штодня міліцыянты затрымліваюць моладзевых актывістаў дэмакратычнага руху, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра зьнішчэньне гістарычных культурных помнікаў гораду.
XS
SM
MD
LG