Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Нядзеля на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У нядзелю на Свабодзе – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру суботы. 06.30 * Гаворыць Васіль Быкаў – Выбраныя запісы з аўдыёархіву Свабоды. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях нашага радыё гучыць Быкаў. Гэтым разам Васіль Быкаў разважае пра пісьменьнікаў, якія зрабілі на яго найбольшы ўплыў. 06.45 * Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 07.00 * Паўтор жывога эфіру суботы. 07.30 * Дом літаратара – Пра тое, чаму паэты становяцца празаікамі, гавораць Леанід Дранько-Майсюк і Валянціна Аксак. Пісьменьнік Міхась Андрасюк – адзін з самых прыкметных удзельнікаў беластоцкага літаратурнага аб’яднаньня “Белавежа”. Летась у бібліятэчцы аб’яднаньня пабачыла сьвет кніга ягонай прозы “Белы конь”. Яе рэцэнзуе крытык Ала Сямёнава.

ВЕЧАР

18.10 * Праскі акцэнт – Праскі акцэнт - Чаму ў Беларусі сёлета імкліва павялічваецца адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу? Наколькі гэта небясьпечна для нацыянальнай эканомікі? Наколькі істотным для яе можа стаць пазбаўленьне прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць эканамісты: кіраўнік дасьледнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстанцін Скуратовіч і кіраўнік цэнтру імя Мізэса Яраслаў Раманчук.

18.30 * Званкі на Свабоду – Тыднёвы агляд тэлефанаваньняў нашых слухачоў, камэнтары экспэртаў, адказы на пытаньні

18.45 * Вольная Студыя – Акадэмічны Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы і выдавецтва “Беларуская навука” распачалі выданьне Збору твораў Якуба Коласа ў дваццаці тамах. Нядаўна накладам 1 500 асобнікаў сьвет пабачыў першы том. Пра дасягненьні і пралікі айчыннага коласазнаўства – у гутарцы Міхася Скоблы з крытыкам Анатолем Сідарэвічам.

19.10 * Праскі акцэнт – Адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага абароту Беларусі: прычыны і наступствы 19.30 * Званкі на Свабоду – Тыднёвы агляд тэлефанаваньняў 19.45 * Вольная Студыя – Гутарка з крытыкам Анатолем Сідарэвічам пра збор твораў Якуба Коласа ў дваццаці тамах, падрыхтаваны акадэмічным Інстытутам літаратуры

20.10 * Праскі акцэнт – Адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага абароту Беларусі: прычыны і наступствы 20.30 * Званкі на Свабоду – Тыднёвы агляд тэлефанаваньняў 20.45 * Вольная Студыя – Гутарка з крытыкам Анатолем Сідарэвічам пра збор твораў Якуба Коласа ў дваццаці тамах, падрыхтаваны акадэмічным Інстытутам літаратуры

21.10 * Гаворыць Васіль Быкаў – Выбраныя запісы з аўдыёархіву Свабоды. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях нашага радыё гучыць Быкаў. Гэтым разам Васіль Быкаў разважае пра тэхналёгію творчасьці

21.20 * Начная Свабода: Дайджэст – Выбраныя старонкі Начной Свабоды за тыдзень

22.10 * Гаворыць Быкаў – Пісьменьнік разважае пра тэхналёгію творчасьці 22.20 * Начная Свабода: Дайджэст – Выбраныя старонкі Начной Свабоды за тыдзень

23.10 * Гаворыць Быкаў – Пісьменьнік разважае пра тэхналёгію творчасьці 23.20 * Начная Свабода: Дайджэст – Выбраныя старонкі Начной Свабоды за тыдзень
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG