Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Мой пэсымізм прыроджаны…”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Калі гэта гаварыць пра мой пэсымізм, дык ён прыроджаны, а ня выведзены зь нейкіх пастулятаў. Але найбольш мяне ўразіла ягонае (Дж. Оруэла – рэд.) разуменьне прыроды таталітарызму. Як вядома – асабліва ў 30-я гады і ў меншай ступені ў пасьляваенныя – заходняя інтэлігенцыя стаяла на некалькі іншых пазыцыях. А вось менавіта Джорж Оруэл (ну, можа, ён быў тады не адзіны), але ў нашым успрыняцьці, у маім асабістым, гэта быў першы чалавек, які зразумеў, што такое савецкая ўлада, што такое камуністычная ідэя і што такое таталітарызм. Гэта для мяне было вельмі дзіўным, што гэты заходні інтэлектуал так глыбока можа разумець тое, чаго многія сумленныя інтэлектуалы, нават у нашым баку, у расейскай літаратуры, – не разумелі”

Аўдыё (поўны тэкст):



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG