“Мяне пазбавілі прававой дапамогі — адмовілі мне ў прысутнасьці майго прадстаўніка. Гэта найгрубейшае парушэньне Канстытуцыі, дзе ў 62-м артыкуле гаворыцца, што кожны грамадзянін у любых акалічнасьцях, у тым ліку і ў судзе, мае права прымаць юрыдычную дапамогу адваката або іншага свайго прадстаўніка. Ну, і забаранілі ў залі рабіць відэазапіс”.
Палітык Валеры Шчукін пасьля таго, як віцебскі суд пакараў яго штрафам на 1 мільён 661 тысячу рублёў за пісьмовую абразу гонару й годнасьці сябраў акруговай і абласной выбарчых камісіяў.