Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 8 чэрвеня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу абмяркоўваюць навіну пра падаражэньне цэмэнту й зьвязваюць гэта з ростам коштаў на кватэры. Развагі ўдзельнікаў:

“Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане? На жаль, спраўджваюцца пэсымістычныя прагнозы. На форумах прысутнічала два варыянты – кошт зафіксуюць на цяперашнім узроўні ці ўздымуць да цаны перакупнікаў. Спрацаваў другі”.

“Я ж адразу сказаў – кватэры падаражэюць дый годзе. Разам з цэмэнтам. Імпартны, канечне, завозіць забароняць, альбо зробяць такое мыта, што ён будзе яшчэ даражэйшы. Чарговая клясычная дзяржманаполія”.

“Хто-небудзь можа растлумачыць: навошта ў гэтай краіне павялічваюць сабекошт усяго чаго толькі можна?”

Блогер зьмяшчае ў сваім дзёньніку праскія фота Аляксандра Мілінкевіча. Нагадаю, што на гэтым тыдні Мілінкевіч удзельнічаў у міжнароднай канфэрэнцыі "Дэмакратыя і бясьпека" “Мне падаецца, ён са сваёй харызмай вельмі пасуе Празе...” – піша Пацук. Некаторыя камэнтары чытачоў блога:

“Мілінкевіча амбасадарам у Прагу!”

“Паважаю мужыка! Сапраўды падобны да прэзыдэнта, ня тое, што цяпер у Менску сядзіць”.

“Ня блытайце харызму й вонкавы выгляд. У Мілінкевіча харызмы ніколі не было”.

«Празе пасуюць Габсбургі, а не лібэральныя гастралёры з Усходняе Эўропы».

Аляксандар Брэчэк на сайце telegraf.by зьмяшчае эсэ, прысьвечанае 70-тым угодкам “вялікага тэрору”. У 1937 годзе па Савецкім Саюзе пракацілася хваля масавых рэпрэсіяў. На думку Аляксандра Брэчэка, жыхары былых саюзных рэспублікі дагэтуль адчуваюць на сабе ўплыў сыстэмы дзяржаўнага гвалту. “...найгоршая нашая якасьць, якая дасталася нам ад да сьмерці пераляканых некалі продкаў – катастрафічная разрозьненасьць людзей, адчуваньне статку, якое стала заменай сапраўднаму калектывізму, надзвычай востры дэфіцыт чалавечай салідарнасьці. Можна дзеля спрэчкі пералічыць увесь гэты набор характарыстык першаму-лепшаму беларусу, і ён вам дакладна адкажа, што гаворка ідзе менавіта пра нашую краіну. І гэта не выпадкова. Беларусь ня меней за іншыя савецкія рэспублікі пацярпела ад сталінскіх рэпрэсіяў, якія часам набывалі формы сапраўднага генацыду беларускага народу. Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі, ад 1920-х да 1950-х гадоў у ГУЛаг было накіравана болей за 600 тысячаў беларусаў, згодна зь іншымі зьвесткамі – да 1,5 мільёнаў”.

дзеліцца ўражаньнямі ад цырымоніі адкрыцьця фэстывалю швэдзкага кіно ў Менску. “Усё кіно даецца зь беларускімі субтытрамі. Учора давалі Галіну Адамовіч і швэдзкі праект Зьміцера Плакса. Што я магу вам сказаць: дачка пісьменніка зусім у мове не знаходзіцца. Такая ганьба была, калі нешта тужылася вымавіць. Бог ты мой, на фоне швэдзкага амбасадара, які шпарка размаўляў па-беларуску, усе астатнія альбо трызьнелі трасянкай, альбо пераходзілі на расейскую. Гэта было сапраўдным жахам! Прыкалола рэпліка Галіны Адамовіч. На пытанне: «А ці варта паступаць у акадэмію на кінэматаграфію?» яна адказала: «А навошта вам акадэмія? Ёсць жа Лодзь, ёсць жа Масква...» Прылестна... Фільм яе, хоць і не надта прафісійны, але ж атрымаўся сапраўды файным. Напрыканцы я ледзь ня плакаў».

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG