Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Субота на Свабодзе


Радыё Свабода Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У суботу на Свабодзе – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру пятніцы ад 18.00. 06.30 * Госьць на Свабодзе – дэпартаваны ў Польшчу сьвятар пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслаў Лукасік. 30 траўня начальнік Цэнтральнага РАУСу Менску Віталь Сінякоў аштрафаваў пастара Лукасіка і адначасова абвясьціў пра дэпартацыю і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў. Увечары 6 чэрвеня Яраслаў накіраваўся да сваіх бацькоў, якія жывуць у Польшчы. Жонка Натальля і трое дзетак застаюцца дома. Спадарыня Лукасік будзе дамагацца праз суд адмены дэпартацыі свайго мужа. Калі беларуская Феміда адмовіцца пайсьці насустрач, разам з малымі яна пераедзе да мужа.

07.00 * Паўтор жывога эфіру пятніцы ад 19.00.

07.30 * Экспэртыза Свабоды – “Якія пэрспэктывы вырашэньня расейска-амэрыканскага канфлікту па пытаньню супрацьракетнай абароны?”

07.45 * Падарожжа Свабоды – На чарговы абед у Івянцы Ягор Маёрчык запрасіў настаўніка матэматыкі Івана Вальчэўскага. Для яго навучальны год, што скончыўся – апошні. Спадар Вальчэўскі другім разам сыходзіць на пэнсію. Ён кажа: дакладна вырашыў, што болей ніколі ня вернецца ў школу. Пра тое, як пражыло травень мястэчка Івянец, што ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці – у новай праграме "Падарожжы Свабоды".

ВЕЧАР

18.30

* Гаворыць Васіль Быкаў – Выбраныя запісы з аўдыёархіву Свабоды. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях нашага радыё гучыць Быкаў. Гэтым разам Васіль Быкаў разважае пра пісьменьнікаў, якія зрабілі на яго найбольшы ўплыў.

18.45

* Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.30

* Дом літаратара – Пра тое, чаму паэты становяцца празаікамі, гавораць Леанід Дранько-Майсюк і Валянціна Аксак. Пісьменьнік Міхась Андрасюк – адзін з самых прыкметных удзельнікаў беластоцкага літаратурнага аб’яднаньня “Белавежа”. Летась у бібліятэчцы аб’яднаньня пабачыла сьвет кніга ягонай прозы “Белы конь”. Яе рэцэнзуе крытык Ала Сямёнава.

20.30

* Гаворыць Быкаў – Васіль Быкаў разважае пра пісьменьнікаў, якія зрабілі на яго найбольшы ўплыў.

20.45

* Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на Свабоду.

21.30

* Дом літаратара – Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Міхась Андрасюк, Ала Сямёнава.

22.30

* Гаворыць Быкаў – Васіль Быкаў распавядае пра адметныя падзеі свайго жыцьця 22.45

* Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на Свабоду.

23.00 * Суботняя калекцыя: Дайджэст тыдня – Выбраныя аўтарскія перадачы папярэдняга тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG