Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Час наведваньня Артура Фінькевіча на "хіміі" абмежавалі


Радыё Свабода Выканаўца абавязкаў начальніка спэцкамэндатуры, у якой адбывае пакараньне Артур Фінькевіч, Сяргей Куськоў сёньня абмежаваў час наведваньня палітвязьня.

Незалежнай журналістцы Ганне Ільіной й старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднай грамадзянскай партыі Сяргею Стральцову ўдалося пагутарыць з Артурам Фінькевічам толькі каля 15 хвілінаў.

Яны не былі загадзя паінфармаваныя міліцыянтам пра абмежаваньне часу свайго спатканьня зь Фінькевічам. Адказваючы на пытаньне, чым матываванае такое рашэньне, Сяргей Куськоў спаслаўся на ўнутраныя службовыя дакумэнты камэндатуры.

4 чэрвеня Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні.У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” А. Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу. Ад 2 чэрвеня актывіст адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры.
XS
SM
MD
LG