Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Астраўцы: тры чалавекі пацярпелі


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Выбух адбыўся на былым прадпрыемстве будаўнічых матэрыялаў, якое цяпер належыць менскай фірме “Ростбелкамплект”. Цяпер тут выпускаюць брыкет.

Са словаў відавочцы, які затэлефанаваў да нас у рэдакцыю, выбух быў даволі моцны, паколькі паляцелі бэтонныя блёкі й пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары напалохаліся — прадпрыемства знаходзіцца ў жылым сэктары.

Трох рабочых ратавальнікі адразу накіравалі ў шпіталь — прычым, аднаго ў абласны цэнтар. Як яны пачуваюцца, пакуль невядома. Відавочца сьцьвярджае, што пацярпелыя атрымалі моцныя апёкі.

Тэлефоны прадпрыемства “Ростбелкамплект” у Астраўцы не адказваюць. Прычыны выбуху пакуль не вядомыя.
XS
SM
MD
LG