Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Н.Р.М. сустрэнецца са сваімі прыхільнікамі


Радыё Свабода Сёньня на штаб-кватэры Партыі БНФ (праспэкт Машэрава 8) адбудзецца сустрэча гурту Н.Р.М. са сваімі прыхільнікамі. Падчас яе плянуецца правесьці прэсавую канфэрэнцыю, фотасэсію ды раздачу аўтографаў.

Імпрэза прысьвечана новаму альбому Н.Р.М. пад назвай “06”, што зьявіўся прыкладна больш за тыдзень таму. Але дагэтуль яго складана знайсьці ў гандлёвай сетцы.

Пачатак сустрэчы а 17.00-й гадзіне.

Гэта пакуль адзіная магчымасьць убачыць гурт на публіцы за апошнія некалькі месяцаў. Бліжэйшыя канцэрты Н.Р.М. з новай праграмай пакуль плянуюцца ў Польшчы. Прэзэнтацыя альбому, магчыма, пройдзе на Беларусі ў ліпені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG