Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве разглядаюць “беларускае пытаньне”


Ігар Карней Сёньня падчас сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэнэве разглядаецца “беларускае пытаньне”. Заяўлена, што цягам 8 чэрвеня будуць прынятыя канчатковыя рэкамэндацыі ў справе захаваньня за Беларусьсю рэжыму тарыфных прэфэрэнцый на гандаль з краінамі Эўразьвязу ці скасаваньне гэтых ільготаў.

Паводле рэкамэндацыі МАП, якая сьведчыць пра факты парушэньняў правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі, Рада Эўропы прыняла рашэньне аб выключэньні Беларусі з так званай Абагульненай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне павінна набыць моц 21 чэрвеня.

У спробе паўплываць на магчымае нэгатыўнае для беларускіх уладаў рашэньне МАП у Швайцарыю выправілася прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Гэтаксама ў Жэнэве знаходзяцца лідэры прафсаюзных арганізацый – старшыня афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
XS
SM
MD
LG