Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнік афіцыйнага Менску сустрэўся з кіраўніцтвам Эўразьвязу


Радыё Свабода Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі правёў сёньня ў Брусэлі сустрэчы з прадстаўнікамі Эўракамісіі і Рады Эўразьвязу. Падрабязнасьці перамоваў чытайце пазьней на нашым сайце.

Паводле прэсавай службы беларускага замежнапалітычнага ведамства, візыт Варанецкага ў сталіцу ЭЗ працягнецца адзін дзень і “стане лягічным працягам тых кантактаў паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам, якія мелі месца апошнім часам”.

У афіцыйным паведамленьні нічога не гаворыцца пра абмеркаваньне такога пытаньня як скасаваньне ЭЗ гандлёвых прэфэрэнцый для Беларусі. Гэтае прынятае летась рашэньне Эўракамісіі павінна пачаць дзейнічаць 21 чэрвеня.

Тым часам на сайце беларускай амбасады ў Бэрліне зьявілася паведамленьне, што напярэдадні Менск прапанаваў Брусэлю пачаць перамоўны працэс адносна ўзаемных паездак грамадзянаў Беларусі і Эўразьвязу і ўрэгуляваньня пытаньня зь візамі.

Ад студзеня сёлета кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў узрос да 60 эўра, і гэта значна даражэй, чым плацяць за такія візы расейскія і ўкраінскія грамадзяне.
XS
SM
MD
LG