Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыя Шчукіна аштрафавалі


Радыё Свабода В. Шчукіну прысудзілі штраф памерам 1 мільён 661 тысяча рублёў.

Ён таксама мусіць аплаціць судовыя выдаткі на 93 тысячы рублёў.

Судзьдзя Натальля Гур’ян прызнала журналіста і праваабаронцу вінаватым паводле артыкулу 189-га Крымінальнага кодэксу.

Валерыя Шчукіна вінавацяць у тым, што ён пісьмова абразіў сяброў абласной выбарчай камісіі і сяброў акруговай камісіі №52 г. Віцебску – выдаў улёткі, дзе напісана, што камісіі сфальшавалі вынікі мінулых мясцовых выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 году. Справа была распачатая паводле ініцыятывы пракурораў, самі нібыта абражаныя сябры выбаркамаў у суд не падавалі.

• Пракурор патрабуе для Валерыя Шчукіна месяц арышту, 08.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG