Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца змагацца зь візавымі махінацыямі


Радыё Свабода Заканадаўцы Эўразьвязу ў чацьвер ухвалілі праект візавых правілаў для перамяшчэньня ў “эўразоне”. Паводле правілаў, асобы, якім адмовіла ў візе адна з краінаў зьвязу, ня змогуць атрымаць візу ў іншай краіне. Новыя правілы яшчэ мусяць зацьвердзіць асобна ўрады ўсіх краінаў Эўразьвязу.

Агульная база дадзеных Эўразьвязу дазволіць 15-ці краінам Шэнгенскай зоны абменьвацца інфармацыяй аб асобах, што падаюць заявы на візы. Мэта гэтых захадаў – прадухіленьне візавых махінацыяў і барацьба з тэрарызмам ды іншымі сур''ёзнымі злачынствамі.

Новыя краіны-ўдзельніцы Эўразьвязу маюць далучыцца да Шэнгенскай зоны 1 студзеня 2008 году.

У базе дадзеных будуць зьмяшчацца гэткія зьвесткі: імя, адрас і род заняткаў просьбіта візы, дата і месца падачы заявы, а таксама рашэньне, прынятае адпаведнай краінай аб выдачы візы, адмове, ануляваньні, адкліканьні або працягу дзеяньня візы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG