Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для Валер’я Шчукіна месяц арышту


Радыё Свабода Сёньня ў віцебскім судзе Першамайскага раёну працягваўся разгляд крымінальнай справы вядомага журналіста ды праваабаронцы Валер’я Шчукіна.

Пракурор запатрабаваў для спадара Шчукіна месяц арышту.

Таксама ён патрабуе, каб В. Шчукін сплаціў штрафы агульнай сумай у 171 тысячу рублёў, прысуджаныя яму некалькі гадоў таму.

З чатырох пацярпелых тры сябры акруговых камісій адмовіліся ад матэрыяльнай кампэнсацыі за абразу нібыта нанесеную ім В. Шчукіным.

500 тысяч рублёў запатрабавала ад яго толькі адна з пацярпелых Людміла Буевіч.

Прысуд па крымінальнай справе бузе вядомы сёньня а 13 гадзіне.

• Валер Шчукін сёньня чакае судовага выраку”, 08.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG