Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 7 чэрвеня


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

Форум парталу абмяркоўвае навіну пра адстаўку старшыні Менаблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча.

Це Дюкє : “Ой, пашанцавала Дамашкевічу, ой пашанцавала...

LuckyMan, а мог бы суседам да Бароўскага...»

Bestoloch-XXX : “Ну яшчэ ня вечар для тых, хто не сядзіць”.

funky_boy : “Праз месяц можна будзе сказаць, што пашанцавала, а пакуль...»

Там жа, на форумах парталу абмяркоўваецца заява міністра працы і сацыяльнай абароны Ўладзімера Патупчыка, які ў зьвязку з магчымым страйкам у Магілёве донараў сказаў: “Нязначная частка донараў крыві «нешта страціла» ў сувязі з упарадкаваньнем сацыяльных ільгот». Нагадаю, што донары прыгразілі правесьці папераджальны страйк, калі ўлады не адмецяць свайго рашэньня пра скасаваньне льготаў.

rewer80 камэнтуе: “Калі чалавек ня ведае, што ён павінен дзяржаве, яна яго хутка паставіць на правільны шлях, прычым з карамі і інш. пакараньнямі. Калі ж дзяржава нешта павінна чалавеку — яшчэ паспрабуй гэта даказаць».

Spammer. Not Spamer!: “Адно радуе: людзей, якія імкнуцца спрабаваць давесьці свае правы, робіцца ўсё больш!» _Ice_ : “Усё нармальна: закупачны кошт на крывяную сыравіну павысіцца альбо патокі яе зьменяць накірунак у бок дарагіх скупшчыкаў».

У суполцы Жывога журналу nikavera напісала: “Сёньня ў маршрутцы па радыё паведамілі вясёленькую навіну, што ў сталіцы уводзіцца мінімальны кошт паездкі ў таксі 9 тыс. з нейкімі капейкамі. Растлумачылі, што гэта робіцца дзеля таго, каб людзі не выклікалі таксі дзеля таго, каб праехаць пару кілямэтраў». Насамрэч цяпер, сядяючы ў Менску ў таксі, пасажыр мусіць заплаціць адразу амаль 5 тысяч рублёў. А гэтую навіну камэнтуюць наступным чынам.

litota_: “Давайце тады і афіцыянты ня будуць абслугоўваць тых, хто толькі каву заказвае. А?”

deadthinc: “Трэба гэтую практыку распаўсюджваць. Да прыкладу, у краме мінімальная сума пакупкі 10 тысяч (каб не куплялі толькі хлеб ды малако), у кавярнях і рэстаранах — мінімум тысяч 50 (каб не толькі гарбату ці каву пілі».

gena_na: “А яшчэ мінімум 10 праяздных на мэтро, мінімум па 500 тысяч на тэлефон і па 10 000 000 Мб за трафік нэту».

На сайце водгукаў, ідэй і прапаноў сёньня зьявіліся такія запісы пра кандытарскую фабрыку "Камунарка"

Ільля: «Гэта нацыянальны брэнд якасьці».

Віёла: «Брэнд-ня брэнд, але працаваць там ня вельмі. Пацукі, мышы, прусакі!.. Вось так”.

Бяз подпісу: “Умовы працы насамрэч жахлівыя, адносіны да працаўнікоў такія ж. І зарплата кот наплакаў».

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG