Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4000 подпісаў за далучэньне Беларусі да Рады Эўропы перададзеныя ў Страсбур


Радыё Свабода Сёньня ў штаб-кватэру Рады Эўропы перададзены 1012 подпісаў жыхароў Беларусі, якія жадаюць бачыць яе ў складзе гэтай арганізацыі. Галасы сабраныя ў рамках грамадзянскай кампаніі “Беларусь – у Раду Эўропы”.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з ініцыятараў кампаніі Ігар Рынкевіч, усяго ў Страсбур перададзена чатыры тысячы подпісаў.

Паводле спадара Рынкевіча, грамадзянская ініцыятыва аб далучэньні краіны да Рады Эўропы пашыраецца. 6 чэрвеня яна абмяркоўвалася на паседжаньні прэзыдыюму Палітрады аб''яднаных дэмакратычных сіл.

“Ніхто з дэмакратычных палітыкаў не аспрэчвае, што геаграфічна, гістрычна Беларусь, наша народ – неад’емная частка сям’і народаў Эўропы”,– лічыць спадар Рынкевіч.

Кампанія “Беларусь – у Раду Эўропы” стартавала ў лютым 2007 году. З заклікам да беларускага народу падтрымаць кампанію выступілі 80 грамадзкіх дзеячоў краіны.
XS
SM
MD
LG