Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: двух моладзевых актывістаў вярнулі ў суд і аштрафавалі


Радыё Свабода Генадзя Шараха, Зьмітра Лісіенку, Алеся Дзеравянку й Андрэя Данілеўскага затрымалі ўчора каля будынку Першамайскага райсуду Віцебску. Яны прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Валерыя Шчукіна, якога судзяць паводле крымінальнай справы, і самі апынуліся пад сьледзтвам: іх затрымалі нібыта за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне міліцыянтам.

А першай гадзіне хлопцаў пачалі судзіць у Віцебскім райсудзе. Разгляд справаў быў ужо перанесены на наступны тыдзень, бо затрыманыя запатрабавалі адвакатаў і сьведкаў. Аднак пасьля таго, як спадароў Шараха, Лісіенку, Дзеравянку й Данілеўскага адпусьцілі з Першамайскага райсуду, па Віцебску іх пачалі шукаць нарады міліцыі.

Андрэй Данілеўскі яшчэ не паспеў пакінуць адміністрацыйны будынак, калі суддзя Натальля Трацякова вярнула яго ў свой кабінет ды прачытала пастанову. Хлопцу прысудзілі 651 тысячу рублёў штрафу – 20 базавых велічыняў за непадпарадкаваньне міліцыянтам і адну базавую велічыню – за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Без адваката й сьведак асудзілі й Генадзя Шараха – ён атрымаў штраф памерам 31 тысячу рублёў таксама за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Зьмітра Лісіенку і Алеся Дзеравянку міліцыянты адшукаць і вярнуць у будынак суду ня здолелі. Таму хлопцаў будуць судзіць толькі на наступным тыдні.

• Віцебск: Зьбітыя міліцыянтамі актывісты запатрабавалі адваката і сьведкаў, 07.06.2007 • Чацьвёра затрыманых у Віцебску чакаюць адпраўкі ў ізалятар, 06.06.2007
XS
SM
MD
LG