Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшла прэм''ера спэктаклю паводле п''есы Курэйчыка


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве ў тэатры “Старая Прахоўня” зь вялікім посьпехам прайшлі прэм’ерныя паказы спэктаклю “Неба” па п’есе беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка, які паставіла польская рэжысэрка Ганна Ядоўска.

“Неба” – гэта назоў музычнага клюбу, які зь вялікай цяжкасьцю, прайшоўшы праз дзясяткі чыноўніцкіх кабінэтаў, адкрываюць маладыя менчукі, каб мець мейсца “дзе маглі б танчыць свабодныя людзі” і слухаць музыку на беларускай мове.

Аднак клюб вытрымаў нядоўга з-за “дзяржаўнага рэкэту” і адмовы плаціць хабар, ягоны ўладальнік апынуўся за кратамі.

“Тут уся барадзьба ідзе галоўным чынам у галовах беларусаў. Як можна жыць, калі вакол дэкрэты, пагроза нейкая, несвабода? Мы хацелі паказаць, што людзі, якія жывуць у Беларусі, нічым ад нас не адрозьніваюцца. Справа толькі ў тым, што пра некаторыя рэчы яны вымушаныя размаўляць паціху, бо ня могуць, як мы, выйсьці і гаварыць пра іх на вуліцы”, – кажа Анджэй Анджэеўскі, які ў спэктаклі грае Мікіту – ўладальніка клюбу і нефармальнага лідэра групы менскай моладзі.

“Неба” – гэта трагікамэдыя, якую крытыкі хваляць за паказ звычайнай сытуацыі, у якой апынуўся звычайны беларус, не апазыцыянэр ці праваабаронца. Заля ў часе спэктакляў – перапоўненая.

Гаворыць беларускі рэпэр Кроў, які ў спэктаклі грае самога сябе.

“У мяне ўражаньні самыя добрыя. Галоўнае, што п’еса прымушае задумацца. Ёсьць у ёй і вясёлыя моманты і такія, што дрыжыкі па целе прабягаюць, але мы задумваемся. Без нейкай ідэалёгіі вялікай, а проста бачым тое, што цяпер адбываецца – абсурды ўсе гэтыя”.

Варшава, 07.06.2007. Гледачы на прэм''еры спэктаклю Варшаўскія гледачы на прэм''еры спэктаклю "Неба" паводле А. Курэйчыка

 Варшава, 07.06.2007. Акторы на прэм''еры спэктаклю Акторы дзякуюць гледачам на прэм''еры спэктаклю "Неба" паводле А. Курэйчыка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG