Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні


Паводле "Нашай нівы" Падставай для рашэньня сталі вынікі праверачнай камісіі, якая адбывалася 14 сакавіка сёлета.У дакумэнце гаворыцца, што да Артура Фінькевіча, як злоснага парушальніка ўнутранага распарадку камэндатуры, ня можа быць прымененае ўмоўна-датэрміновае вызваленьне ці замена пакараньня на больш мяккае.

У траўні 2006 году Артур Фінькевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за графіці. Зь лета таго ж году ён адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры.

На сёньняшні дзень Артур мае тры папярэджаньні ад адміністрацыі камэндатуры. Калі атрымае яшчэ адно, то яго могуць перавесьці ў турму.

Артур Фінькевіч заявіў: “Калі будзе прынятае нейкае палітычнае рашэньне пра маё вызваленьне, то ўсе гэтыя папярэджаньні можна скасаваць цягам пяці хвілін”.

Тэрмін пакараньня Артура Фінькевіча канчаецца ў сьнежні сёлета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG