Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Дабро абмежаванае ў сваіх якасьцях, а зло бязьмежнае...” </B>


Радыё Свабода Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Аказваецца, духоўнасьць можа служыць ня толькі дабру, але і злу. І ў гэтым сэнсе тое, што мы бачым, гэта духоўнасьць і рэлігійная, і духоўнасьць фанатыкаў, якія перакананыя, што іх самаахвярнасьць патрэбная Алаху ці Богу, і яны не прызнаюць нашых сучасных цывілізацыйных маральных каштоўнасьцяў. У гэтым вялікая хіба сучаснай цывілізацыі, якая не пераадолела яшчэ, відаць, наступстваў, цяжкіх наступстваў зла. А як мы ведаем, дабро абмежаванае ў сваіх якасьцях і сваіх магчымасьцях, а зло, як і дурната чалавечая, яно бязьмежнае”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG