Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: Якая праблема найбольш вострая ў сучасным сьвеце?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне Беларускай Свабоды наш карэспандэнт задаваў людзям на менскіх вуліцах.

Спадарыня: “Тэрарызм, бо ён уплывае на сьвет і на міжнародную палітыку”.

Спадарыня: “Я думаю, што гэтая праблема — тэрарызм. Страшная праблема”.

Спадар: “Праблема будучыні. Кожнаму хочацца, каб яна была лепшай. Але ў кожнага свой погляд на гэта. Некаму важная палітыка, некаму — экалёгія. Трэба выбраць нешта сярэдняе”.

Спадар: “Мне цяжка сказаць. Ня думаю, што глябальнае пацяпленьне ці тэрарызм уплываюць на праблемы нашага грамадзтва”.

Спадарыня: “Экалягічная праблема. Глябальнае пацяпленьне. Гэта тычыцца ўсіх”.

Хлопец: “Я думаю, што тэрарызм. Усе сфэры жыцьця, культура прасякнутыя гэтым — становіцца культурай шоку”.

Карэспандэнт: “Якую праблему вы лічыце найбольш вострай у сучасным сьвеце?”

Спадар: “Праблема перанаселенасьці. Зямля не гумовая, а людзей становіцца ўсё больш”.

Хлопец: “Тэрарызму шмат у краіне”.

Спадар: “Беднасьць. Большасьць людзей жыве даволі бедна, і толькі невялікая частка атрымлівае звышпрыбыткі”.

Спадар: “Бездухоўнасьць. Каштоўнасьці памяняліся апошнім часам. Людзі сталі менш дбаць пра душу й больш думаюць пра цела”.

Дзяўчына: “Відаць, тэрарызм. Бо закранае ўсе краіны, а ня толькі вялікую васьмёрку. І калі мы не аб’яднаемся, ня будзем будаваць нашую краіну на хрысьціянскіх каштоўнасьцях, то ня зможам выстаяць у барацьбе супраць тэрарызму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG