Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш і Пуцін спакойна пагаварылі


Радыё Свабода Сёньня пачалася афіцыйная частка саміту “Вялікай васьмёркі” у нямецкім горадзе Гайлігендаме.Там знаходзіцца карэспандэнт нашага радыё Ірына Лагуніна.

Лагуніна: “Атмасфэра пасяджэньня выглядае вельмі расслабленай і прыязнай. Аднак дагэтуль невядома, ці атрымаецца дамовіцца па асноўным пытаньні, якое Ангела Мэркель паставіла перад удзельнікамі сустрэчы – гэта пагадненьне аб барацьбе з кліматычнымі зьменамі. Ангела Мэркель прапанавала скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасфэру да 2050 на 50% ў параўнаньні з узроўнем 1990 году і застацца ў межах выкідаў, вызначаных ААН, калі ў 2012 годзе скончыцца тэрмін дзеяньня Кіёцкага пратаколу. Менавіта супраць гэтага, хаця і не наўпрост, выступае Джордж Буш. Ён са свайго боку прапанаваў сабрацца асноўным, так бы мовіць, "забруджвальнікам" атмасфэры ў 2008 годзе для абмеркаваньня гэтага пытаньня. Гэта якраз краіны "Вялікай васьмёркі", якія выкідаюць у атмасфэру 40% ўсёй эмісіі, а таксама такія краіны, як Кітай, Індыя і Бразылія”.

Кар.: “А што вядома пра плянаваную сустрэчу прэзыдэнтаў Расеі і ЗША?”

Лагуніна: “Вядома, што ўчора пасьля вячэры ці падчас вячэры Джордж Буш і Ўладзімер Пуцін перакінуліся некалькімі словамі. Як гавораць тут у кулюарах, гэта была вельмі спакойная дыскусія. Напярэдадні і эўрапейскія краіны занялі вельмі жорсткую пазыцыю. Прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што рыторыка, якая гучала з Крамля ў мінулыя выходныя, абсалютна непрымальная і адарваная ад рэальнасьці. Я нагадаю, што Ўладзімер Пуцін ня выключыў магчымасьці нацэльваньня ядзерных ракет Расеі на Эўропу, калі ў Эўропе будзе разьмешчаная амэрыканская сыстэма супрацьракетнай абароны. Барозу падкрэсьліў, што крамлёўская рыторыка на гэты конт – гэта рыторыка "халоднай вайны", якая не адпавядае актуальным праблемам сьвету”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG