Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебск: суды над затрыманыя актывістамі перанесеныя на наступны тыдзень


Радыё Свабода Палачанін Генадзь Шарах, Зьміцер Лісіенка з Менску і жыхары Віцебску Алесь Дзеравянка і Андрэй Данілеўскі запатрабавалі адваката і сьведкаў. Судзьдзя Віцебскага раёну Натальля Трацьцякова задаволіла іхняе хадайніцтва. Хлопцаў адпусьцілі з-пад варты, уручыўшы ім позвы на 11 і 14 чэрвеня.

Генадзь Шарах, Зьміцер Лісіенка, Алесь Дзеравянка і Андрэй Данілеўскі былі затрыманыя ўчора міліцыянтамі нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Яны прыехалі ў Віцебск, каб падтрымаць у судзе Валерыя Шчукіна

• К.Шацікава: Майго сына ўзялі за твар і кінулі ў машыну , 6.06.2007 • Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валерыя Шчукіна, 6.06.2007 • Віцебск: Шчукіна будуць судзіць за абразу сябраў выбаркаму, 6.06.2007
XS
SM
MD
LG