Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ цікавіцца мастоўскім актывістам Алесем Зарамбюком


Сяргей Астраўцоў, Горадня Два супрацоўнікі КДБ наведалі сёньня бацьку мастоўскага актывіста Алеся Зарамбюка. Іх цікавіла, ці зьяўляецца Алесь сябрам “Маладога фронту” і ці ўдзельнічае ў акцыях.

Віктар Зарамбюк адказаў, што сын не зьяўляецца сябрам арганізацыі і, натуральна, не бярэ ўдзелу ў акцыях. Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ пажадалі таксама сустрэцца з маці актывіста.

На сёньняшні дзень Алесь Зарамбюк зьяўляецца памочнікам дэпутата Мастоўскага райсавету Зьмітра Кухлея.

• Мастоўскага актывіста абшукалі на Гарадзенскім чыгуначным вакзале, 13.05.2007 • Мастоўскія актывісты не зьявіліся ў суд, 23.03.2007
XS
SM
MD
LG