Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: сёньня суд мае разгледзець справу Тацяны Севярынец


Радыё Свабода Маці палітыка Паўла Севярынца спадарыня Тацяна зьвярнулася ў Першамайскі раённы суд, каб аспрэчыць сваё звальненьне. Яна патрабуе аднавіць яе на працы ў віцебскай сярэдняй школе №40.

Настаўніцу вышэйшай катэгорыі з 35-гадовым працоўным стажам стажам звольнілі нібыта за прагулы. Начальнік аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Ўладзімер Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз колькі дзён адмяніў уласнае рашэньне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны.

Абараняць інтарэсы настаўніцы ў судзе будзе вядомы віцебскі адвакат Міхаіл Замалін.

• Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд, 12.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG