Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс калгаснага брыгадзіра са Століну крануў міжнароднае журы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларуская рэжысэрка Галіна Адамовіч атрымала на прэстыжным кінафэстывалі ў Кракаве “Срэбнага цмока” – узнагароду за найлепшы дакумэнтальны фільм. Фільм “Завядзёнка” расказвае пра жыцьцё сям’і калгаснага брыгадзіра ў сучаснай беларускай вёсцы на Століншчыне.

У катэгорыі кароткамэтражных фільмаў за галоўную ўзнагароду ў Кракаве змагаліся 46 фільмаў, а сярод стваральнікаў стужак – шэраг выбітных рэжысэраў з усяго сьвету. Галіна Адамовіч, нягледзячы на тое, што яе фільмы ўжо атрымлівалі ўзнагароды на фэстывалях у Чэхіі, Расеі, Польшчы, на пачатку ня верыла, што можа перамагчы:

“Людзей, аднак, турбуюць аднолькавыя рэчы ва ўсім сьвеце: сэнс жыцьця, страх сьмерці, радасьць ад нараджэньні дзіцяці і гэтак далей. Гэта ўнівэрсальныя рэчы, і калі яны паказаныя праўдзіва, дык гэта кранае ўсіх”, – гэтак спадарыня Адамовіч адказвае на пытаньне, чым жа яе фільм так уразіў журы, што “Завядзёнцы” прысудзілі першае месца.

Рэжысэрка ня згодная зь меркаваньнямі шэрагу крытыкаў аб тым, што Беларусь у сэнсе дакумэнтальнага кіно, гэта краіна, якую як сьлед і з усіх бакоў дакумэнталісты не зьнялі:

“Ёсьць шмат фільмаў. Іншая справа, што іх няма дзе паглядзець. Няма ў нас у тэлебачаньні такой праграмы, як, напрыклад, у расейскім канале “Культура” пра дакумэнтальнае кіно. Так што нават тыя, хто хацеў бы паглядзець беларускае дакумэнтальнае кіно, ня маюць такой магчымасьці”.

Адметна, што паводле Галіны Адамовіч, яе фільм – расповед пра штодзённае жыцьцё шматдзетнай вясковай сям’і з працай у калгасе і парніках з агуркамі, адпачынкам і малітвай па-рознаму ўспрымаецца ў Беларусі і ў тым самым Кракаве:

“У Беларусі мне казалі, што гэта такі вось пэсымістычны фільм, які нейкую сумную Беларусь паказвае, а ў Кракаве, наадварот, кажуць, што гэты фільм – вясёлы!”

Кракаў, 6.06.2007. Галіна Адамовіч атрымала на кінафэстывалі ў Кракаве “Срэбнага цмока” – узнагароду за найлепшы дакумэнтальны фільм

• Фільм “Божа мой” атрымаў першую прэмію ў Карлавых Варах, 11.07.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG