Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Літва пацьвердзіла забарону на ўезд для А.Лукашэнкі</B>


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ўрад Літвы завяршыў фармальнасьці адносна візавых санкцыяў супраць кіраўніка Беларусі, якія, фактычна, дзейнічалі і раней.

У Літву, як ва ўсе іншыя краіны Эўразьвязу, ня маюць права прыяжджаць каля 70 асобаў зь Беларусі. У ліку непажаданых – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, міністры сілавых структураў, генэральны пракурор, кіраўнік КДБ, некаторыя парлямэнтары і чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Санкцыі ўведзеныя супраць асобаў, прызнаных адказнымі за фальсыфікацыі ў часе выбараў, парушэньні правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі.

Сёньня ўрад Літвы зацьвердзіў сьпіс непажаданых у краіне асобаў, падрыхтаваны паўтара года таму ААН і Эўразьвязам. У гэтым сьпісе некалькі сотняў афіцыйных асобаў з такіх краінаў, як Узбэкістан, непрызнаная рэспубліка Прыднястроўя, Зімбабвэ, Судан, Лібэрыя, Конга і іншыя.

Што да забароны на ўезд у Літву для некаторых прадстаўнікоў Беларусі, сакратар МЗС Літвы Дэйвідас Матулёніс паведаміў журналістам, што гэта – “фармальная працэдура”, што “гэтыя санкцыі ўжываліся супраць гэтых асобаў і раней, і яны выдатна пра іх ведалі”, так што ён ня думае, што пасьля гэтага дакумэнту могуць пагоршыцца беларуска-літоўскія дачыненьні.

Балтыйскі інфармацыйны партал DELFI сёньня цытуе прэм''ер-міністра Літвы Гедымінаса Кіркіласа, паводле якога “тут няма нічога новага”, “А.Лукашэнка і раней быў у сьпісе непажаданых у Літве асобаў”.



А.Лукашэнка наведваў Літву апошні раз у 1997 годзе, калі браў удзел у традыцыйнай “Віленскай канфэрэнцыі” у справе суседзкіх дачыненьняў.


• Супраць каго ўведзеныя санкцыі Эўразьвязу? , 18.05.2006 • Мікалая Чаргінца не пусьцілі ў ЗША, 8.11.2005
XS
SM
MD
LG