Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: выйшаў на волю актывіст, які сам папрасіўся ў турму


Радыё Свабода Сёньня пасьля 5 сутак арышту моладзевы актывіст Антон Усьцімчук выйшаў на волю. У турму актывіст папрасіўся сам — калі б ён не адседзеў прызначаных сутак, у яго маглі ўзьнікнуць праблемы. Хлопец зьбіраецца зарэгістравацца прыватным прадпрымальнікам і прайсьці тэставаньне ў адну з вышэйшых навучальных ўстановаў Магілёва.

Антона Ўсьцімчука суд Ленінскага раёну Магілёва яшчэ 26 сакавіка пакараў 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — нібыта за дробнае хуліганства. Да суду актывіст двое сутак праседзеў у ізалятары.

У ізалятары Антон Усьцімчук вучыў ангельскую мову, мыў разам зь іншымі зьняволенымі посуд, а таксама прыбіраў сьмецьце на тэрыторыі ізалятару. Сукамэрнікамі актывіста былі сямейныя дэбашыры, алькаголікі ды бамжы.

У няволю Антон Усьцімчук больш ня хоча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG