Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>К.Шацікава: Майго сына ўзялі за твар і кінулі ў машыну</B>


Радыё Свабода Крысьціна Шацікава, грамадзкая актывістка з Магілёву, была сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць Валерыя Шчукіна да будынку суду. Вось што адбылося са словаў Шацікавай:

Шацікава: Пад''ехала машына, мікрааўтобус, не міліцэйская... Падышлі міліцыянты і прапанавалі нам туды прайсьці. Мы адмовіліся, таму што ня бачылі, чаму мы павінны гэта рабіць. Тады далі загад усіх браць. Цяпер лета, таму дзеці са мной, а ня ў школе. І вось, тыя, хто пацярпеў, гэта дзьве дзяўчынкі непаўналетнія – Багданава Алена і Міхайлава Крысьціна. Выклікалі хуткую дапамогу. У Алены Багданавай вельмі моцны ціск, у машыне ёй зрабілі ўкол.

Радыё Свабода: Колькі Алене Багданавай гадоў?

Шацікава: Семнаццаць.

Радыё Свабода: А што з Вашым сынам?

Шацікава: Яны вырвалі яго ў мяне з рук, узялі за твар і кінулі ў машыну...

Радыё Свабода: І пры гэтым ударылі галавой аб машыну?

Шацікава: Так.

Радыё Свабода: Што сказалі дактары? Зробленыя нейкія здымкі?

Шацікава: Так, у абласной клінічнай бальніцы Віцебску былі зробленыя здымкі. Дыягнаставалі шматлікія "ушыбы". Ад шпіталізацыі мы адмовіліся, бо пакінуць некага ў шпіталі, гэта тое самае, што ў турме.

Віцебск, 6.06.2007. Міліцыянты зьбіваюць моладзь каля суду, дзе судзяць Валерыя Шчукіна. Валеры Шчукін зь сябрамі да пачатку судовага пасяджэньня Валеры Шчукін зь сябрамі да пачатку судовага пасяджэньня

Віцебск, 6.06.2007. Міліцыянты зьбіваюць моладзь каля суду, дзе судзяць Валерыя Шчукіна. Міліцыянты затрымліваюць моладзь каля Першамайскага райсуду Міліцыянты затрымліваюць моладзь каля Першамайскага райсуду

Віцебск, 6.06.2007. Міліцыянты зьбіваюць моладзь каля суду, дзе судзяць Валерыя Шчукіна. У машыне хуткай дапамогі доктар аглядае сына Шацікавай У машыне хуткай дапамогі доктар аглядае сына Шацікавай

• В. Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валерыя Шчукіна, 6.06.2007
XS
SM
MD
LG