Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дайце падручнікі па гісторыі на беларускай мове!”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Старшыня гарадзенскай абласной рады Таварыства беларускай мовы Аляксандар Місьцюкевіч і старшыня гарадзкой філіі Таварыства беларускай школы Тацяна Канопкіна зьвярнуліся да міністра адукацыі. Яны выказалі нязгоду з тым, што вучні 9-х клясаў цяпер вывучаюць гісторыю Беларусі толькі па падручніках на расейскай мове. Тым, хто жадаў вучыцца па беларускамоўных, не пакінулі выбару.

У лісьце да Аляксандра Радзькова зазначана: “Усе лёзунгі наконт падтрымкі адоранай моладзі на фоне такой абыякавасьці да роднай мовы выглядаюць прафанацыяй выхаваўчага працэсу…

Спробы атрымаць вучэбныя дапаможнікі на беларускай мове на раённым і абласным узроўнях – марныя. Тыраж вучэбных кніг такі, што беларускамоўных кніг не хапае, каб рэалізаваць права выбару мовы навучання”.
XS
SM
MD
LG