Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: амэрыканскія дыпляматы прэзэнтавалі адукацыйную сыстэму ЗША


Радыё Свабода Пінск наведаў аташэ ў пытаньнях адукацыі, культуры і інфармацыі амбасады ЗША ў Беларусі Джэймз Лэнд, а таксама супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтру.

На сустрэчы, якая адбылася ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы Пінску, былі выкладчыкі ангельскай мовы навучальных установаў гораду і іхныя вучні.

Для многіх было неспадзяванкай даведацца, што ў ЗША адначасова можна паступаць адразу ў дзясятак вышэйшых навучальных установаў, а пасьля абраць найбольш прывабную.

Удзельнікі сустрэчы таксама пачулі пра варыянты фінансавай падтрымкі здольных студэнтаў, якія навучаюцца ў амэрыканскіх каледжах і ўнівэрсытэтах.

Джэймз Лэнд ад імя амбасады ЗША ў Беларусі падараваў Пінскай бібліятэцы яшчэ чатыры кампутары — у дадатак да тых, што раней перадалі для стварэньня тут “амэрыканскага кутка”.
XS
SM
MD
LG