Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Чэрвень з Васілём Быкавым: “Нельга нікога заганяць у кут, ні сябра, ні ворага...”</B>


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень –месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Некаторыя пытаюцца: чаму ў вайну беларускія партызаны апынуліся гэткімі храбрымі, адкуль яны набраліся тае храбрасьці ў абязбожанай калгаснай напаўгалоднай краіне? А ўсё адтуль жа, з трыццатых гадоў, у выніку савецкай дрэсіроўкі голадам, вынішчэньнем і страхам. Калі сялянству ўжо мала што засталося губляць, хіба жыцьцё, як апошнюю ўласнасьць. Але і жыцьця шмат каму было не шкада, такое яно стала нясьцерпнае. У той сытуацыі і палягае псыхалягічная крыніца шмат якіх учынкаў, у тым ліку і тых, якія цяпер называюць подзьвігамі. Бо нельга нікога заганяць у кут, ні сябра, ні ворага. Беларускае сялянства ў трыццатыя гады, пазбаўленае зямлі і волі, па сутнасьці, апынулася ў куце. Ад галоднай сьмерці яго ўратавалі гароды -- сорак сотак дзедаўскай зямлі, якія кармілі. Пасьля немцы загналі яго яшчэ глыбей. Што было рабіць сялянам? Што робіць сабака ці воўк, калі яго прышчэмяць у загарадзьдзі? Кідаецца на людзей. Беларусы кінуліся на немцаў з адчаю -- во і вытокі “партызанкі”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG