Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура палічыла сябе некампэтэнтнай у праблемах рэканструкцыі Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Абласная пракуратура дала адказ актывістам кампаніі “Выратуем Горадню ад разбурэньняў”: скарга гараджанаў наконт работ, што праводзяцца ў ахоўнай зоне гістарычнай забудовы, перасланая абласным уладам.

Адзін з актывістаў Алесь Залеўскі сумна канстатуе: “Скаргу на аблвыканкам пераслалі ў аблвыканкам”.

У скарзе зазначалася, што падчас рэканструкцыі гарадзенскага цэнтру былі дапушчаныя парушэньні заканадаўства аб архітэктуры і горадабудаўніцтве і аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Актывісты сабралі пад накіраванай у пракуратуру скаргай 789 подпісаў гараджанаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG