Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні арыштаваны ўдзельнік флэш-мобу выходзіць на волю


Любоў Лунёва, Менск Сёньня а восьмай вечара на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна выйдзе Павал Вінаградаў. Ён, а таксама Павал Чумакоў, Вадзім Баравік, Аляксандар Баразенка, Павал Вільтоўскі і Павал Маркевіч былі затрыманыя 1 чэрвеня за ўдзел у флэш-мобу супраць скасаваньня льготаў.

Усіх затрыманых удзельнікаў акцыі супраць адмены льготаў, акрамя Паўла Вінаградава, 4 чэрвеня пакаралі трыма суткамі арышту. Паўла пасадзілі на 5 сутак.

Вадзім Баравік адседзеў трое сутак. Вадзім — студэнт, і, ведаючы, што міліцыянты могуць накіраваць паперы на вучобу, не назваў ім сваёй навучальнай установы:

“Наконт мяне, я лічу, што нічога ня будзе, але супраць сяброў маіх, якія казалі, дзе вучацца, не выключаю, што могуць быць распачатыя рэпрэсіі”.

Павал Чумакоў вучыцца на чацьвертым курсе геафаку БДУ. Ён упершыню удзельнічаў у вулічнай акцыі і ўпершыню трапіў за краты:

“Я не лічу пытаньне адмены льготаў выключна палітычным. Лічу, што яно больш сацыяльнае, бо значная частка грамадзянаў застаецца без істотных сродкаў існаваньня. Гэта й студэнты, пэнсіянэры, якім скасоўваюць ільготы на лекі, сем’і, у якіх ёсьць малыя дзеці.

Я думаю, што рэакцыя з боку дэканату будзе, бо дакумэнты пра мой арышт патрапяць у дэканат. Гэта можа паўплываць на пэрспэктыву майго навучаньня на факультэце”.

Сёньня а восьмай вечара на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна выйдзе Павал Вінаградаў. Ля турэмнай брамы яго сустрэнуць сябры.

• Прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту: 3-5 сутак, 19.04.2007
XS
SM
MD
LG