Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: кіраўніца дзяржтэлерадыёкампаніі выйграла суд


Радыё Свабода Дырэктарка тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава прасіла абвергнуць зьвесткі, якія былі ў скаргах яе былых падначаленых. Яна ж запатрабавала кампэнсацыі маральных стратаў — агулам на 50 мільёнаў рублёў.

Паводле рашэньня суду Ленінскага раёну Берасьця, адказьнікі абавязаныя абвергнуць толькі зьвесткі пра тое, што “застаецца таямніцай, за якія дасягненьні” спадарыня Дабрадомава атрымала пасаду дырэктара.

Абвернуць гэтыя словы адказьнікі мусяць у зваротах у тыя самыя ўстановы, куды яны дасылалі ранейшыя скаргі.

Што да маральных стратаў, галоўная адказьніца, былая рэжысэр тэлерадыёкампаніі “Брэст” Вольга Шутава павінна сплаціць сваёй тагачаснай начальніцы 300 тысяч рублёў, а тры іншыя адказьнікі — 200 тысяч рублёў кожны.

Адказьнікаў таксама забавязалі кампэнсаваць выдаткі Ларысы Дабрадомавай за карыстаньне паслугамі адваката й аплату дзяржаўнай пошліны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG